14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы віцэ-прэзідэнт ЗША, рэспубліканец Чэйні заявіў пра падтрымку Гарыс

17
Былы віцэ-прэзідэнт ЗША, рэспубліканец Чэйні заявіў пра падтрымку Гарыс

Трамп адрэагаваў.

Былы віцэ-прэзідэнт ЗША Дзік Чэйні мае намер падтрымаць на выбарах кандыдатку ад Дэмакратычнай партыі Камалу Гарыс. Заяву палітыка-рэспубліканца цытуюць СМІ, яна таксама апублікаваная ў групе «Рэспубліканцы за Гарыс» у Х.

«За ўсю 248-гадовую гісторыю нашай краіны не было чалавека, які ўяўляў бы большую пагрозу для нашай рэспублікі, чым [кандыдат ад рэспубліканцаў] Дональд Трамп... Ён спрабаваў скрасці апошнія выбары, выкарыстоўваючы хлусню і гвалт, каб утрымацца ва ўладзе пасля таго, як выбарнікі адпрэчылі яго. Яму больш нельга давяраць уладу», – гаворыцца ў заяве Чэйні.

Палітык, які займаў пасаду віцэ-прэзідэнта ў адміністрацыі Джорджа Буша-малодшага, заклікаў выбарнікаў «ставіць краіну вышэй за партыйную прадузятасць».

Кіраўніца выбарчай кампаніі Гарыс Джэн О'Мэлі Дылан заявіла, што Гарыс «ганарыцца падтрымкай віцэ-прэзідэнта Чэйні і глыбока паважае ягоную мужнасць паставіць краіну вышэй за партыю», адзначае CNN.

На пастанову Чэйні адрэагаваў і Дональд Трамп, у сваёй сацсетцы Truth ён назваў Чэйні «недарэчным RINO», гэта абрэвіятура ад «рэспубліканец толькі намінальна».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках