Як хутка праверыць, ці ёсць вы ў базе «дармаедаў»
12- 11,664
Сэрвіс пачаў працаваць 2 верасня.
У Нацыянальным цэнтры электронных паслуг паведамілі, што беларусы зараз могуць даведацца, ці ўключаны чалавек у спіс незанятых, праз рэсурс "Е-Паслуга".
З 2 верасня на партале даступны новы сэрвіс, які дазваляе праверыць, ці патрапіў грамадзянін у базу «дармаедаў» за апошнія пяць гадоў. Код паслугі - 3.33.05.
Паводле звестак БелТА, праверка ажыццяўляецца аўтаматычна праз электронную сістэму.
«Адказ на запыт прыходзіць па тэхналогіі «сістэма-сістэма» на падставе звестак дзяржінфармрэсурсу «База звестак працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы», - пракаментавалі ў цэнтры.