5 лiстапада 2024, aўторак, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы кандыдат у прэзідэнты Венесуэлы пакінуў краіну

2
Былы кандыдат у прэзідэнты Венесуэлы пакінуў краіну

Гішпанія надала яму прытулак.

Былы кандыдат у прэзідэнты Венесуэлы ад апазіцыі Эдмунда Гансалес з'ехаў у Гішпанію. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на публікацыі венесуэльскіх і гішпанскіх афіцыйных асоб.

«Эдмунда Гансалес вылецеў з Каракаса ў Гішпанію на самалёце гішпанскіх ВПС», - паведаміў міністр замежных спраў Гішпаніі Хасэ Мануэль Альбарэс у X і дадаў, што Мадрыд адгукнуўся на просьбу Гансалеса.

75-гадовы Гансалес вылучыў сваю кандыдатуру супраць дыктатара Нікаласа Мадура на выбарах 28 ліпеня 2024 года.

Апазіцыя Венесуэлы заяўляе, што выбары прынеслі пераканаўчую перамогу Гансалесу і апублікавала анлайн вынікі падліку галасоў, якія, з іх слоў, даводзяць яго перамогу. На гэтым тыдні пракуратура выдала ордэр на арышт Гансалеса.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках