Іранскі палітык пацвердзіў пастаўкі ракет у Расею
14- 8.09.2024, 14:08
- 7,054
Іх абмянялі на сою і пшаніцу.
Іранскі дэпутат Ахмад Бахшаеш Ардэстані пацвердзіў, што Іран пастаўляе Расеі зброю - у той час як менш за дзень таму місія Ірана ў ААН адпрэчыла абвінавачанні аб перадачы балістычных ракет малой далёкасці ў Расею.
Як заявіў Ардэстані ў інтэрв'ю Didban Iran, Іран «не ўмешваецца ў вайну наўпрост», аднак прадае Расеі зброю, каб забяспечыць свае патрэбы.
«Мы змушаныя абменьвацца таварамі для задавальнення нашых запатрабаванняў, уключаючы імпарт соевых бабоў і пшаніцы. Частка бартэра ўключае ў сябе адпраўку ракет, а іншая частка - адпраўку вайсковых беспілотнікаў у Расею», - сказаў Ардэстані.
Таксама на пытанне аб тым, ці можа адпраўка балістычных ракет у Расею прывесці да далейшых санкцый супраць Ірана, заканадавец адказаў, што «горш, чым ёсць, ужо быць не можа».