«Год якасці» па-беларуску: трактар зламаўся адразу пасля куплі
23- 8.09.2024, 16:03
- 9,446
Спачатку згарэла праводка, а пазней узніклі праблемы з рухавіком і пракладкай.
У Сеціве з'явілася апавяданне ўладальніка міні-трактара «Беларус 132». Ён выйшаў з ладу некалькі разоў адразу пасля куплі: спачатку згарэла праводка, а пазней узніклі праблемы з рухавіком і пракладкай.
Уладальнік звярнуўся ў Смаргонскі трактарны завод з просьбай замяніць няспраўны трактар і чакае адказу.
У Беларусі 2024 год абвешчаны «Годам якасці».