11 кастрычнiка 2024, Пятніца, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: УСУ пайшлі на рызыку

2
NYT: УСУ пайшлі на рызыку

Нечаканая спроба аслабіць акупантаў на ўсходнім фронце.

Украіна пачала атаку на Расею праз слаба абаронены адцінак мяжы - гэта стала рызыкоўнай і нечаканай спробай аслабіць ціск акупантаў на ўсходнім фронце.

Аналізуючы абстаноўку на полі бою, аўтар публікацыі для The New York Times адзначыў, што, пачаўшы атаку ў Курскай вобласці, украінскія войскі імгненна захапілі больш тэрыторыі ўнутры Расе, чым расейцы амаль за год свайго наступу на ўсходзе Украіны.

У NYT таксама нагадалі аб словах дыктатара Пуціна, што расейскае войска не будзе адцягваць сілы з Данбаса, “які ён назваў галоўным прыярытэтам войска, для абароны расейскай зямлі”.

Выданне падкрэслівае, што наступ расейцаў на Пакроўск спыніўся на адным з ключавых адцінкаў фронту больш чым на тыдзень, аднак, прыкмет таго, што Расея адмовілася ад сваёй мэты прасоўвання да горада, няма.

Акрамя таго, у NYT дадалі, што, як паказваюць карты поля бою, наступ расейскіх войскаў на Пакроўск спынілі тыдзень таму каля горада Селідава, але пры гэтым вораг працягнуў наступаць на паўднёвым кірунку.

"Расейскае войска амаль узяло ў аблогу тэрыторыю, якая ўтрымліваецца ўкраінцамі паміж гарадамі Пакроўск і Курахава", – гаворыцца ў артыкуле.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках