На Крымскім мосце пасля ўдараў УСУ пачалася дэградацыя канструкцыі
15- 8.09.2024, 18:43
- 55,588
Падрабязнасці сталі вядомыя ўкраінскім партызанам.
Крымскі мост мае патрэбу ў экстраным рамонце. Там адбываецца дэградацыя канструкцый пасля нанесеных УСУ удараў.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал «АТЭШ».
Як адзначаюць украінскія партызаны, на мосце адбываецца дэградацыя канструкцыйных элементаў моста, што прыводзіць да абсыпання асобных частак.
«Стаўленне да ягонага стану становіцца ўсё больш грэблівым, ужо ніхто не надае яму належнай увагі. Таксама варта адзначыць, што колькасць комплексаў СПА ў Крыме працягвае змяншацца, што робіць мост яшчэ больш уразлівым», - пішуць партызаны.