З'явіліся новыя падрабязнасці пра беспілотнік, які заляцеў у Латвію з Беларусі
11- 8.09.2024, 19:55
- 11,054
Ён лятаў у раёне Навагрудка.
Дронам, які нядаўна ўпаў у Латвіі, мог быць расейскі «Шахед». Ён заляцеў праз Беларусь.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на «Беларускі Гаюн».
У суботу, 7 верасня, прыкладна а шостай раніцы ў Беларусі быў заўважаны дрон-камікадзэ. Ён лятаў у раёне Навагрудка. Пазней дрон знік, аднак паводле папярэдніх звестак ён рухаўся на поўнач.
А ўжо а 10:00 у Латвіі каля Рэзекне ўзлятаў верталёт паветраных сіл, які праводзіў патруляванне на мяжы з Беларуссю. Аднак робат, заўважаны ў Беларусі, мог дасягнуць Латвіі. Бо адлегласць ад Навагрудка да Рэзекне складае амаль 335 км, пры сярэдняй хуткасці 200 км/г робат мог дасягнуць Рэзекне ўжо а 8:30 раніцы.
З гэтага можна зрабіць выснову, што беспілотнік, які разбіўся пад Рэзекне, можа быць тым жа «Шахедам», які пралятаў раніцай каля Навагрудка.