Як беларусам хутка спраўдзіць, ці патрапілі яны ў базу «дармаедаў»
9- 8.09.2024, 20:59
- 8,682
Гэта стала магчымым з 2 верасня.
У Нацыянальным цэнтры электронных паслуг сообщили, што даведацца аб тым, ці ёсць чалавек у базе незанятых грамадзян, беларусы могуць праз рэсурс "Э-Паслуга".
Новая электронная паслуга даступна на партале з 2 верасня.
З яе дапамогай можна паглядзець, ці ўносілі чалавека ў базу дармаедаў на працягу пяці гадоў. Код паслугі — 3.33.05.
Электронная паслуга выконваецца ў аўтаматычным рэжыме.
«Адказ на запыт прыходзіць паводле тэхналогіі «сістэма-сістэма» на падставе звестак дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу «База звестак працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы», — пракаментавалі ў цэнтры.