7 кастрычнiка 2024, панядзелак, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: У Курскай вобласці УСУ прымусілі расейцаў гуляць паводле сваіх правіл

3
ISW: У Курскай вобласці УСУ прымусілі расейцаў гуляць паводле сваіх правіл

Акупанты спехам мяняюць планы.

Аналітыкі з Інстытута вывучэння вайны (ISW) агучылі сітуацыю з баямі ў Курскай вобласці РФ за ўчорашні дзень.

Баі ідуць на поўдзень і ўсход ад Коранева, у раёне Шцепухоўкі і Малой Локні, пры гэтым Паграбкі перайшлі ў «шэрую зону».

На гэтым адцінку фронту УСУ супрацьстаяць акупанты з 810-й і 155-й брыгады марпехаў РФ.

Пры гэтым украінскі вайсковы карэспандэнт Канстанцін Машавец заявіў, што напярэдадні МА РФ прыняло пастанову перакінуць на Куршчыну адзін дэсантны і адзін выведвальны батальёны са 106-й дывізіі, якія да гэтага вялі баі на Краматорскім кірунку. А з Курахаўскага кірунку супраціўнік перакідвае таксама сілы 20-й мотадывізіі.

Варта адзначыць, што раней расейцы да апошняга не хацелі перакідваць войскі з Данбаскага кірунку. Аднак УСУ прымусілі акупантаў гуляць паводле сваіх правіл.

Прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка заявіў, што вайсковая аперацыя УСУ на Куршчыне дае магчымасць умацаваць абарончыя збудаванні на Сумшчыне.

Напярэдадні ў Сеціве з'явіліся кадры знішчэнне апошняга моста праз раку Сейм у раёне Карыжа.

Таксама УСУ працягваюць атакаваць варожую тэрыторыю беспілотнікамі. 8 верасня губернатар Белгарадчыны Гладкоў заявіў, што дроны сталі прычынай пажару на адным з заводаў у Мікольскім і на паліўным складзе ў Валаконаўскім раёне вобласці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках