14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўднёвая Карэя пашырае санкцыі супраць беларускага рэжыму

Паўднёвая Карэя пашырае санкцыі супраць беларускага рэжыму

Уводзяцца новыя абмежаванні.

Паўднёвая Карэя пашырыла меры экспартнага кантролю ў дачыненні да Беларусі і Расеі. Сёння, 9 верасня, пачаў выкарыстоўвацца пашыраны пералік тавараў, якія трапляюць пад абмежаванні.

У яго дададзеныя 243 пазіцыі, у тым ліку станкі для рэзкі і апрацоўкі металу, дэталі станкоў, аптычных прылад, датчыкі, якія могуць выкарыстоўвацца для вытворчасці тавараў вайсковага прызначэння, ды іншае. Цяпер у пераліку ўжо 1402 таварныя пазіцыі.

Тавары з яго забароненыя да пастаўкі ў Расею і Беларусь, аднак урад можа даць дазвол у кожным канкрэтным выпадку, асабліва калі размова ідзе аб бізнэс угодах, укладзеных да абвяшчэння санкцый.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках