«Белыя халаты» знайшлі зніклага экс-міністра аховы здароўя Піневіча
6- 9.09.2024, 14:50
- 17,134

Пасля звальнення ён знік з радараў.
Telegram-канал «Белыя халаты» піша, што экс-міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч вярнуўся ў Беларусь і пачаў займацца пастаўкай медыцынскага абсталявання.
Адзначым, што Дзмітрый Піневіч «знік з радараў» практычна адразу ж пасля звальнення з пасады міністра ў лютым гэтага года.
У момант адстаўкі Піневіча з пасады Лукашэнка сказаў: «Чалавек ён малады, энэргічны. Таму ніхто не збіраецца яго адпускаць на спакой, вобразна кажучы. З Дзмітрыем Леанідавічам Піневічам вы вызначыцеся - калі ён хоча працаваць у сістэме аховы здароўя, я пярэчыць не буду. Калі не, у нас дастаткова вакансій і працы для таго, каб ён працаваў і прыносіў карысць дзяржаве».
Куды накіравалі Піневіча далей - загадка. Паводле інфармацыі Telegram-канала, з лютага і да нядаўняга часу ён знаходзіўся ў Расеі.