13 лютага 2025, Чацвер, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МУС Польшчы абвінаваціў беларускія службы ў арганізацыі гібрыднай агрэсіі

6
Кіраўнік МУС Польшчы абвінаваціў беларускія службы ў арганізацыі гібрыднай агрэсіі

І расказаў пра лёс пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю.

Цяпер Польшча не разглядае адкрыццё пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю, бо з боку Менска няма сустрэчных крокаў па «адчувальных пытаннях». Як піша «Еўрарадыё», пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Беластоку заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Сяманек.

З яго слоў, няма ніякіх прыкмет таго, што ў найбліжэйшай будучыні гэтыя пераходы могуць быць адкрытыя. Адказнасць за гэта міністр усклаў на беларускі бок.

«Прычыны ў беларускім баку. Анджэй Пачобут усё яшчэ знаходзіцца ў зняволенні. Розныя заявы аб яго магчымым вызваленні не пацвердзіліся фактамі. Ніякага супрацоўніцтва з беларускага боку не назіраецца ў дачыненні да інфармацыі аб забойстве польскага жаўнера летась», - назваў ён значныя для Польшчы моманты.

Таксама Сяманек звярнуў увагу на пытанне працяглага міграцыйнага крызісу на мяжы. Ён дадаў, што няма сумневаў «у тым, што менавіта беларускія службы арганізуюць і садзейнічаюць гэтай гібрыднай агрэсіі».

Цяпер на беларуска-польскай мяжы дзейнічае толькі адзін пераход для грузавых аўтамабіляў - Казловічы-Кукурыкі, а таксама адзін для легкавога транспарту і аўтобусаў - Берасце-Тэрэспаль.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках