Нетаньяху загадаў войску Ізраілю не пачынаць перамір'е ў Газе
- 19.01.2025, 10:13
- 3,346

Пакуль не будзе атрыманы спіс вызваленых ХАМАС закладнікаў.
Ізраільскі прэм'ер Біньямін Нетаньяху загадаў ЦАХАЛ не пачынаць працэс спынення агню ў Газе, пакуль краіна не атрымае спіс вызваленых закладнікаў, звярнула ўвагу «Медуза».
Са слоў Нетаньяху, ХАМАС дагэтуль не перадаў Ізраілю спіс закладнікаў, якіх плануе вызваліць у першы дзень спынення агню.
ХАМАС адзначыў, што "пацвярджаюць сваю прыхільнасць умовам угоды па спыненні агню", што спісу пакуль няма "з тэхнічных" прычын.
Групоўка ХАМАС 19 студзеня павінна адпусціць трох закладнікаў. У адпаведнасці з дамоўленасцямі, групоўка абавязаная публікаваць іх імёны як мінімум за дзень да абмену.