23 сакавiка 2025, Нядзеля, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сірыя скасавала пагадненне з Расеяй што да порта Тартуса

8
Сірыя скасавала пагадненне з Расеяй што да порта Тартуса

Масква спадзявалася на захаванне дамовы.

Улады Сірыі анулявалі пагадненне аб кіраванні марскім портам Тартус, падпісанае з расейскай кампаніяй «Будтрансгаз» у 2019 годзе. Пра гэта паведаміў дырэктар мытнай управы правінцыі Тартус Рыяд Джудзі ў інтэрв'ю газеце Al Watan.

«Пагадненне аб інвестыцыях у порт Тартус з расейскай кампаніяй было ануляванае. Усе даходы ад дзейнасці порта будуць выкарыстоўвацца ў інтарэсах сірыйскай дзяржавы», - адзначыў ён. Джудзі ўдакладніў, што сірыйскія рабочыя ўжо пачалі аднаўленне абсталявання, якое не было мадэрнізаванае ў рамках кантракта.

Кантракт з расейскім бокам прадугледжваў кіраванне портам тэрмінам на 49 гадоў і інвестыцыі ў яго развіццё больш як на 500 млн даляраў. Аднак, паводле звестак сірыйскага боку, чаканая мадэрнізацыя так і не была выкананая.

Порт Тартус з'яўляецца другім па велічыні марскім портам Сірыі і адначасова важнай вайсковай базай Расеі ў Міжземным моры.

У снежні намеснік кіраўніка МЗС Расеі Міхаіл Багданаў заявіў, што Расея разлічвае захаваць свае вайсковыя базы ў Сірыі, нягледзячы на змену ўлады ў краіне. Тады ж Bloomberg са спасылкай на крыніцы паведаміў, што Масква блізкая да пагаднення з новымі ўладамі Сірыі па захаванні авіябазы Хмеймім і порта ў Тартусе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках