7 лютага 2025, Пятніца, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка пагадзілася «задэклараваць» хатнія назапашванні і страціла буйную суму

13
Мянчанка пагадзілася «задэклараваць» хатнія назапашванні і страціла буйную суму

Спачатку жанчына атрымала званок на хатні тэлефон ад ілжэсупрацоўнікаў «Энэргазбыту».

69-гадовая мянчанка пералічыла ашуканцам 20 тысячаў даляраў, каб іх «засцерагчы». Пра схему падману, ахвярай якой яна стала, расказаў Telegram-канал «Міліцыя Менска».

Спачатку жанчына атрымала званок на хатні тэлефон ад ілжэсупрацоўнікаў «Энэргазбыту». Ім яна прадыктавала свае асабістыя звесткі. Праз некалькі хвілінаў у Viber пачаў тэлефанаваць несапраўдны сілавік. Той запатрабаваў спыніць першую размову і прытрымлівацца ягоных інструкцый.

Мянчанка спалохалася, што яе звесткі могуць быць выкарыстаныя ў злачынных мэтах, і пагадзілася «задэклараваць» назапашванні, якія захоўваюцца ў доме, каб засцерагчы іх на выпадак ператрусу.

Для гэтага яна праз касы розных банкаў пералічыла на «бяспечныя рахункі» блізу 20 тысячаў даляраў, пасля чаго адправіла куратару фатаграфіі квітанцый.

У той самы вечар пасля размовы з унукам жанчына зразумела, што стала ахвярай махляроў. Жанчына звярнулася ў міліцыю, там распачалі крымінальную справу.

«Нагадваем: калі вам праз тэлефон паведамляюць пра вашу датычнасць да злачынства – то ні ў якім выпадку не згаджайцеся пералічваць свае грошы на чужыя рахункі і неадкладна звярніцеся ў міліцыю», – нагадалі прадстаўнікі міліцыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках