19 лютага 2025, Серада, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы засталіся без сувязі і інтэрнэту

5
Расейцы засталіся без сувязі і інтэрнэту

ГУВ зладзіла маштабную атаку на «Мегафон».

Украінская выведка зладзіла маштабны збой на «Мегафон» у Расеі. У шматлікіх расейцаў знікла сувязь і інтэрнэт.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы.

«Кіберспецыялісты Галоўнай управы выведкі ажыццявілі маштабную кібератаку на сістэмы аднаго з найбуйнейшых у РФ мабільных і інтэрнэт-аператараў, які задзейнічаны ў расейскай агрэсіі супраць Украіны – кампанію “Мегафон”», – расказалі крыніцы.

Паводле іх звестак, у выніку нападу цягам усяго дня пятніцы, 24 студзеня, кліенты кампаніі мелі праблемы з сувяззю і інтэрнэтам.

Так, з учорашняй раніцы жыхары Масквы, Санкт-Пецярбурга і многіх цэнтральных рэгіёнаў РФ пачалі скардзіцца на перабоі з мабільнай сувяззю, інтэрнэтам, а таксама на дрэнную працу многіх мабільных сэрвісаў і праграмаў.

Ужо праз некалькі гадзінаў у «Раскамнаглядзе» пацвердзілі збой. Пасля расейскія медыя назвалі сапраўдную прычыну адсутнасці сувязі і інтэрнэту – выніковая дывановая DDoS-атака на «Мегафон».

У самой кампаніі заявілі, што іх сетка нібыта працуе «штатна», але магчымыя праблемы з доступам нібыта адбываюцца з незалежных ад іх прычынаў.

Не толькі «Мегафон»

Зрэшты, як стала вядома з крыніцаў ва ўкраінскай выведцы, паспяховая «дывановая атака» парушыла працу не толькі «Мегафона».

Гэта закранула і аператараў сувязі і інтэрнэту «Yota», «NetByNet» і пазбавіла часовага доступу расейцаў да інтэрнэт-рэсурсаў і сэрвісаў, такіх як Steam, Twitch, Discord, якія актыўна выкарыстоўваюцца расейскім войскам і варожымі спецслужбамі для агрэсіі супраць Украіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках