Першыя беларускія туліпаны ўжо прадаюць на Камароўцы
5- 31.01.2025, 9:43
- 2,378

Названы кошт.
На інстаграм-старонцы рынку паказалі туліпаны, якія ў гэтым годзе зацвілі значна раней. «Які ж выдатны красавік гэты студзень», - напісалі пад відэа. Увагу на допіс звярнуў CityDog.
Цяпер адзін туліпан на Камароўцы прадаюць па 6 рублёў. Аднак многія прагназуюць, што бліжэй да 14 лютага кошты знізяцца. Дарэчы, летась напярэдадні 8 сакавіка стандартныя туліпаны каштавалі блізу 3 рублёў, а піёнавідныя і махрыстыя — 4 рублі.
А вось як менчане адрэагавалі на з'яўленне гэтых кветак:
«Ідэальны мэтч саўндтрэку, кветак і цудоўнага надвор'я».
«З кожным годам усё раней і раней з'яўляюцца першыя туліпаны. Летась я ў пачатку лютага купіла на Камароўцы першыя туліпаны маме».
«О божа. Туліпаны! Яшчэ і гэтае сонца на фоне. Вясна».
«Першыя туліпаны ўжо стаяць дома».
«Якое хараство».