П'яная беларуска ўчыніла перапалох на рэйсе Парыж — Вільнюс
14- 10.10.2025, 9:39
- 11,958
Давялося выклікаць паліцыю.
Пасажыры авіярэйса Парыж — Вільнюс сутыкнуліся з інцыдэнтам на борце: п'яная грамадзянка Беларусі ўчыніла дэбош, у выніку яе вывелі з самалёта з дапамогай паліцыі, піша Lrytas.
Інцыдэнт адбыўся вечарам 9 кастрычніка на рэйсе авіякампаніі Ryanair з Парыжа ў Вільнюс. Паводле відавочцаў, адна з пасажырак — жанчына каля 60 гадоў, якая размаўляла па-руску, — была п'яная і перашкаджала навакольным. Пазней высветлілася, што яна — грамадзянка Беларусі.
Пасля прызямлення ў Вільнюсе на борт самалёта выклікалі паліцыю, якая вывела жанчыну з салона. Інцыдэнт скончыўся без прызначэння якога-небудзь пакарання — пасажырку проста суправаджалі за межы аэрапорта і адпусцілі.
Lrytas.tv - daugiau nei televizija