Пад Бабруйскам знайшлі грыб вагой 10 кілаграмаў
10- 10.10.2025, 11:14
- 8,602
Ён ядомы.
У ваколіцах вёскі Кавалі мясцовы аграном-садоўнік ААТ «Неўскі-Агра» Іван Аврамчык знайшоў гіганцкі грыб-дажджавік.
Унікальны экземпляр прадэманстраваў жывёлавод Дзмітрый Лапцеў, піша «Мінская праўда».
Грыб, памерам з кавун, быў знойдзены і зрэзаны на полі сельскагаспадарчага прадпрыемства, яго вага склала 9 кг 830 г.
Дажджавік лічыцца ядомым і карысным грыбом, але ўжываць у ежу яго можна толькі да таго часу, пакуль ён не страціў белізну і не пачаў цямнець.
