7 лiстапада 2025, Пятніца, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Лосік распавёў, што яго павінны былі вызваліць у чэрвені разам з Алесем Бяляцкім

1
Ігар Лосік распавёў, што яго павінны былі вызваліць у чэрвені разам з Алесем Бяляцкім
Ігар Лосік

Але ў апошнюю хвіліну іх выкрасілі са спісу.

Былы палітвязень Ігар Лосік распавёў, што ён быў у спісах на вызваленне разам з групай беларусаў, якіх выпусцілі на волю і вывезлі за мяжу ў чэрвені.

«Я павінен быў выйсці ў чэрвені разам з Алесем Бяляцкім, але нас у апошнюю хвіліну беларускія ўлады выкрасілі са спісаў і замянілі на іншых. Я вельмі ўзрадаваўся, калі даведаўся, ужо пачаў адлічваць дні», — напісаў Лосік у Threads.

Ігар Лосік уваходзіў у лік 52 чалавек, вызваленых 11 верасня з беларускіх калоній. Пасля вызвалення людзей вывезлі ў Літву, у некаторых былых палітвязняў забралі пашпарты.

29 верасня прадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коул напісаў у X (Твітары), што працуе над вызваленнем 63-гадовага Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў у Беларусі. Карыстальнікі ўдакладнілі ў яго, калі Бяляцкі можа выйсці на волю, на што Коул адказаў: «Вельмі хутка».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках