Крушэнне МіГ-31 у Расіі: з'явіліся новыя падрабязнасці
14- 10.10.2025, 16:00
- 21,578
Экіпаж нібыта дзейнічаў паводле інструкцыі.
У Ліпецкай вобласці РФ разбіўся знішчальнік МіГ-31.
Экіпаж, нібыта, дзейнічаў паводле інструкцыі, бо пасадка была немагчымай, — заявіў расійскі блогер, звязаны з ваенна-паветранымі структурамі краіны-акупанта, Fighterbomber. Яго словы цытуе УНІАН.
Паводле ягоных дадзеных, у МіГ-31 не выпусцілася левая асноўная апора шасі. Экіпаж спрабаваў выпусціць яе ўсімі даступнымі спосабамі, але не атрымалася.
«Пасадка з адной невыпушчанай асноўнай апорай забароненая. Экіпаж паводле інструкцыі адвёў самалёт у зону катапультавання і паспяхова катапультаваўся. Вядома, атрымаў траўмы і цяпер знаходзіцца ў шпіталі», — заявіў Fighterbomber, пазбягаючы падрабязнасцяў адносна ступені траўмаў.
Блогер сцвярджае, што СМІ нібыта «дакінулі ад сябе спецэфектаў» вакол падзеі з падзеннем самалёта.