17-гадовы кіроўца збіў пешахода: ад удару яго Geely загарэўся
9- 10.10.2025, 12:00
- 8,390
ДТЗ адбылося пад Столінам.
9 кастрычніка а 22:30 у Столінскім раёне непаўналетні кіроўца Geely насмерць збіў пешахода. Пасля гэтага аўтамабіль загарэўся — яго патушылі супрацоўнікі МНС.
— Здзейсніў наезд на пешахода 17-гадовы жыхар аграгарадка Альшаны, — паведамілі ў ДАІ Брэсцкай вобласці. — Узбуджана крымінальная справа.
Загінула 47-гадовая жанчына. Паводле папярэдняй інфармацыі, яна перасякала праезную частку па-за пешаходным пераходам.
