12 лiстапада 2025, Серада, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргі ў ЕС з Беларусі выраслі яшчэ больш

3
Чаргі ў ЕС з Беларусі выраслі яшчэ больш
ілюстрацыйнае фота

Там ужо больш за шэсць тысяч аўтамабіляў.

Больш за 6 000 транспартных сродкаў чакаюць уезду ў Еўрасаюз перад выхаднымі. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.

Паводле даных ДПК, уезду ў Літву чакаюць 1 250 фур. Менш за ўсё грузавікоў з панядзелка прынялі ў «Мядзінінкай» («Каменны Лог») — усяго 9% ад нормы. Праз «Шальчынінкай» («Беняконі») на сумежную тэрыторыю прайшло 27% цяжкіх грузавікоў.

Уезду ў Латвію праз пункт пропуску «Патэрніекі» («Грыгораўшчына») чакаюць 800 фур. Супрацоўнікі гэтага памежнага пераходу прапусцілі на латвійскую тэрыторыю 17% аўто ад нормы.

З пачатку тыдня чарга перад польскім памежным пераходам «Кукурыкі» («Казловічы») павялічылася з 2810 да 3470 фур. Польскія кантрольныя службы выканалі норму прапуску толькі на 32%.

Што да легкавых аўтамабіляў, перад польскім пунктам пропуску «Тэрэспаль» (Брэст) фіксуецца 560 аўто. Сумежны бок прыняў на сваю тэрыторыю 39% аўтамабіляў ад нормы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках