У Расіі тэрмінова шпіталізавалі Міхаіла Шуфуцінскага
17- 10.10.2025, 13:05
- 11,976
Шансонье тэрмінова прааперавалі.
Расійскі 77-гадовы спявак Міхаіл Шуфуцінскі, які нядаўна адгуляў вяселле са Святланай Юразовай, якая маладзей за выканаўцу на 30 гадоў, апынуўся ў бальніцы.
Як піша расійскі тэлеграм-канал SHOT, Міхаіла Шуфуцінскага тэрмінова прааперавалі. Яго шпіталізавалі з падазрэннем на анкалогію.
СМІ пішуць, што яшчэ вясной у 77-гадовага шансонье выявілі пухліну. Пазней было прынята рашэнне аб хірургічным умяшанні, бо існаваў рызыка, што наватвор — злаякасны. Аперацыя прайшла паспяхова, і неўзабаве артыста выпісалі. Летам Шуфуцінскі вярнуўся да выступленняў і цяпер актыўна гастралюе па краіне. Шансонье рэкамендавалі назірацца ў анколага.