9 лiстапада 2025, Нядзеля, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Смертэльнае ДТЗ адбылося на трасе М5

3
Смертэльнае ДТЗ адбылося на трасе М5

Мікрааўтобус урэзаўся ў Hyundai, які стаяў на ўзбочыне.

ДТЗ адбылося сёння каля 9 раніцы на 227-м км дарогі М5 (Мінск — Гомель). 35-гадовы кіроўца Mercedes Sprinter выехаў за межы дарогі і урэзаўся ў лёгкавы аўтамабіль Hyundai. Як паведамляе ДАІ Гомельскай вобласці, па папярэдняй інфармацыі, кіроўца мікрааўтобуса заснуў за рулём.

38-гадовы кіроўца Hyundai загінуў на месцы ДТЗ, яго 32-гадовы пасажыр атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках