Дроны СБУ разнеслі расійскую тэхніку на часова акупаванай тэрыторыі
- 10.10.2025, 14:18
- 2,740
Акупантам зладзілі «яскравыя начныя феерверкі».
СБУ з дапамогай дронаў нанесла шэраг удараў па месцах базавання расійскай тэхнікі і асабовага складу на часова акупаванай тэрыторыі. Відэа паказалі ў сеціве.
Пра гэта паведамляе Служба бяспекі Украіны.
У ведамстве распавялі, што па цэлях праціўніка на акупаваных тэрыторыях адпрацавалі аператары ўдарных дронаў Цэнтра спецыяльных аперацый «А» Службы бяспекі Украіны.
«Нашы байцы паразілі месцы канцэнтрацыі тэхнікі і жывой сілы ворага», - гаворыцца ў паведамленні.
СБУ нанесла серыю удараў па месцах базавання расійскай тэхнікі і асабовага складу
Аператары ўдарных дронаў ЦСО «А» СБУ адпрацавалі па цэлях праціўніка на часова акупаваных тэрыторыях.
Яскравыя начныя «феерверкі» забяспечылі дроны «FP-2» з 105-кілаграмовай баявой часткай. pic.twitter.com/LDep7cMYYH
— СБ України (@ServiceSsu) October 10, 2025
Атакі выканалі беспілотнікі «FP-2» з баявой часткай масай 105 кг - менавіта гэтыя дроны, як адзначаюць у СБУ, забяспечылі «яскравыя начныя феерверкі» над пазіцыямі акупантаў.
У ведамстве дадалі, што СБУ працягвае наносіць удары па сілах праціўніка «ўсімі даступнымі сродкамі» і адзначылі, што за каждое злачынства расіяне панясуць справядлівую адплату.