8 лiстапада 2025, Субота, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі вырашылі ўсталяваць відэакамеры ў мінскіх фастфудах

9
Падаткавікі вырашылі ўсталяваць відэакамеры ў мінскіх фастфудах

У чым прычына?

У чатырох фастфуд-рэстаранах адной сталічнай сеткі ўсталююць сістэмы відэаназірання для маніторынгу разлікаў. Пра гэта паведамілі ў Упраўленні аператыўных мерапрыемстваў мінскай інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах.

У ведамстве адзначылі, што ўсе кропкі фастфуду належаць адной юрыдычнай асобе. Падставай для ўстаноўкі відэакамер стала надзвычай нізкая ўдзельная вага наяўных сродкаў у зменнай выручцы.

Падатковая служба звярнула на гэта ўвагу, правяла аналіз асноўных паказчыкаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці і «вырашыла праверыць свае высновы на практыцы».

У ведамстве дадалі, што раней сістэму відэаназірання ўсталявалі ў адным з медыцынскіх цэнтраў сталіцы. За два тыдні маніторынгу «наяўныя разлікі выраслі ў 1,7 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках