На мяжы канфіскавалі буйную партыю тытуню
2- 10.10.2025, 14:53
- 2,914
На больш чым 110 тысяч рублёў.
На беларуска-літоўскай мяжы канфіскавалі 530 кілаграмаў тытуню для кальянаў. Вадзіцель прайшоў праз чырвоны калідор, указаў у дэкларацыі завяршэнне часовага ўвозу аўтамабіля, а ўжо ў ім знайшлася камерцыйная партыя.
У Мытным камітэце паведамляюць, што за рулём Volkswagen быў 38-гадовы грамадзянін Малдовы. У яго машыне знайшлося каля 415 найменняў тытуню коштам 117 000 рублёў.

— Атрымліваецца, не будучы індывідуальным прадпрымальнікам, грамадзянін перамяшчаў па тэрыторыі краіны буйную партыю тытуню, што падлягае маркіроўцы акцызнымі маркамі Беларусі, — адзначаюць у ведамстве.
Мужчыну прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за незаконнае перамяшчэнне (частка 1 артыкула 13.21 КаАП РБ) і аштрафавалі на 50 базавых велічынь. Тытунь, які ён вёз, канфіскаваны.