У Варшаве адбудзецца канцэрт беларускага гурта Dzieciuki
- 10.10.2025, 15:51
- 1,020
Ужо сёння вечарам.
Беларускі панк-гурт Dzieciuki выступіць у Польшчы ў межах фестывалю OktoBeer Punk 2025, паведамілі сайту Charter97.org арганізатары канцэрта.
Канцэрты адбудуцца:
10 кастрычніка, Варшава — клуб GARAŻ artystyczny (ul. Wałbrzyska 11 (Metro Służew)), пачатак а 20:00;
11 кастрычніка, Катавіцы — клуб Korba (ul. Złota 1), пачатак а 20:00.
У абедзвюх праграмах разам з Dzieciuki выступіць чэшскі панк-гурт The Neunikneš з Астравы.
У Варшаве таксама возьме ўдзел калектыў Wandrounik з Падляшша, а ў Катавіцах — мясцовы гурт Populares. Пасля канцэртаў адбудуцца афтэрпаці з удзелам DJ Abibok.
Квіткі можна набыць як на ўваходзе, так і ў папярэдняй продажы анлайн.
