Памёр саліст рок-гурта The Moody Blues Джон Лодж
3- 10.10.2025, 18:29
- 4,098
За сваю гісторыю гурт прадаў больш за 70 мільёнаў пласцінак па ўсім свеце.
Саліст, бас-гітарыст і аўтар песень брытанскага рок-гурта The Moody Blues Джон Лодж памёр ва ўзросце 82 гадоў, паведамляе Reuters са спасылкай на заяву сям’і. У ёй гаворыцца, што смерць музыкі была «раптоўнай і нечаканай».
«Джон пайшоў з жыцця, акружаны блізкімі, пад музыку Everly Brothers і Бадзі Холі», — заявілі родныя.
Лодж далучыўся да The Moody Blues у 1966 годзе, праз два гады пасля заснавання калектыву ў Бірмінгеме. У 1967 годзе гурт выпусціў альбом «Days of Future Passed 1967 года», які пасля стаў плацінавым.
За сваю гісторыю гурт прадаў больш за 70 мільёнаў пласцінак па ўсім свеце і ў 2018 годзе быў уключаны ў Залу славы рок-н-ролу ў Кліўлендзе.
Лодж ажаніўся ў 1968 годзе, у шлюбе ў яго і жонкі Кірстэн нарадзіліся двое дзяцей — Крысціян і Эмілі. Апошняй была прысвечаная аднайменная песня The Moody Blues.