15 снежня 2025, панядзелак, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пёс Інды патрабаваў роўных правоў з людзьмі-акцёрамі на «Оскар»

2
Пёс Інды патрабаваў роўных правоў з людзьмі-акцёрамі на «Оскар»

Зорка фільма жахаў «Вачамі пса» падпісаў ліст да Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук.

Зорка фільма жахаў «Вачамі пса» (у арыгінале — «Добры хлопчык») — пёс Інды — падпісаў ліст да Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук з заклікам прызнаць заслугі жывёл-акцёраў, уключыўшы іх у акцёрскую катэгорыю «Оскар». Пра гэта паведамляе Variety.

У нібыта падпісаным Інды звароце пёс нагадвае пра легендарных папярэднікаў: ад паўвоўка-паўхаскі Джэда ў «Белым Ікле» да касаткі з «Вызваліце Вілі». Інды задаецца пытаннем: колькі яшчэ выбітных выступленняў чатырохногіх артыстаў павінны застацца незаўважанымі? Такім чынам ён падкрэслівае несправядлівасць сітуацыі.

«Нягледзячы на маю высока ацэненую крытыкамі ролю ў нядаўнім фільме «Вачамі пса», мяне прызналі непрыдатным для намінацыі ў катэгорыі «Лепшы актор». Відавочна, я недастаткова добры хлопчык для вас», — кранальна звяртаецца да эксперткаў пёс-акцёр.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках