Цана нафты Brent апусцілася ніжэй за $63 за барэль
2- 10.10.2025, 19:08
- 2,168
Упершыню за чатыры месяцы.
Кошт ф'ючэрсаў на нафту Brent на Лонданскай біржы ICE знізіўся на 3,5% — да $62,94 за барэль, сведчаць даныя таргоў на 18:34 па Мінску.
Нафта маркі Brent гандлюецца ніжэй за адзнаку $63 за барэль упершыню больш чым за чатыры месяцы; папярэдні раз такое назіралася 30 мая 2025 года.
Нафта працягвае таннець на фоне асцярожнага аптымізму адносна паслаблення напружанасці на Блізкім Усходзе.