У ЗША адбыўся магутны выбух на ваенным заводзе
7- 10.10.2025, 21:23
- 8,722
Пачата расследаванне.
На ваенным заводзе выбуховых рэчываў у амерыканскім штаце Тэнэсі прагрымеў магутны выбух. Пра гэта паведамляе ABC.
Паводле слоў шэрыфа акругі Хамфрыс Крыса Дэвіса, «разбуральны выбух» адбыўся на прадпрыемстве Accurate Energetic Systems у Мак'юэне. Паводле папярэдніх звестак, ён забраў жыцці некалькіх чалавек, трынаццаць чалавек лічацца зніклымі без вестак.
«Нас чакае вельмі маштабнае расследаванне. (...) Мы, верагодна, прабудзем тут некалькі дзён», — заявіў Дэвіс.