У Польшчы пабудуюць дзве фабрыкі штучнага інтэлекту
3- 11.10.2025, 5:44
- 5,396
Падобныя фабрыкі ўжо ёсць у Германіі і Іспаніі.
Фабрыка штучнага інтэлекту ў Кракаве атрымае фінансаванне ЕС у памеры 300 млн злотых. Гэтыя сродкі будуць накіраваныя на стварэнне сучаснай вылічальнай інфраструктуры і развіццё штучнага інтэлекту, перадае «Польскае радыё».
Польшча стане адной з трох краін Еўропы, дзе будуць пабудаваныя дзве фабрыкі штучнага інтэлекту. Віцэ-прэм’ер і міністр лічбавых тэхналогій Кшыштаф Гаўкоўскі заявіў, што гэта прынясе карысць усім палякам.
«Можна сказаць, што фабрыка штучнага інтэлекту — гэта больш хуткая дыягностыка і аналіз анкалагічных захворванняў. Гэта магчымасць выжыць, перамагчы рак. Гэта шанец, што вам не давядзецца чакаць дыягназу тыднямі або месяцамі, а яго можна будзе паставіць за некалькі дзён або нават гадзін. Штучны інтэлект таксама азначае кіраванне крызіснымі сітуацыямі», — сказаў Кшыштаф Гаўкоўскі.
Міністр лічбавых тэхналогій Польшчы дадаў, што ўжо ў бліжэйшай будучыні шптучны інтэлект можна будзе выкарыстоўваць у сельскай гаспадарцы і энергетыцы.
Варта адзначыць, што цяпер на тэрыторыі ЕС па дзве фабрыкі штучнага інтэлекту працуюць у Іспаніі і Германіі.