7 снежня 2025, Нядзеля, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўводзяць 100% пошліны на тавары з Кітая

20
ЗША ўводзяць 100% пошліны на тавары з Кітая

І экспартны кантроль на ўсё крытычна важнае праграмнае забеспячэнне.

ЗША ўводзяць 100% пошліны на тавары з Кітая і экспартны кантроль на ўсё крытычна важнае праграмнае забеспячэнне.

Пра гэта паведаміў у сацсетцы Truth Social прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Новыя абмежаванні ўступяць у сілу з 1 лістапада 2025 года або раней, калі Кітай «здзейсніць далейшыя агрэсіўныя крокі» у гандлёвай палітыцы.

Таксама з 1 лістапада Злучаныя Штаты ўводзяць экспартны кантроль на ўсё крытычна важнае праграмнае забеспячэнне.

Паводле слоў Трампа, гэта рашэнне стала адказам на «надзвычай агрэсіўную пазіцыю» Пекіна.

«Толькі што стала вядома, што Кітай заняў надзвычай агрэсіўную пазіцыю ў сферы гандлю, накіраваўшы свету вельмі варожы ліст, у якім заявіў, што з 1 лістапада 2025 года ўвядзе маштабны экспартны кантроль практычна на ўсю прадукцыю, якую ён вырабляе, а таксама на некаторыя тавары, вырабленыя не ім», - гаворыцца ў нататцы.

Трамп адзначыў, што гэта закранае ўсе краіны без выключэння і, відаць, з'яўляецца планам, які Кітай распрацаваў шмат гадоў таму.

«Гэта абсалютна неслыхана ў міжнародным гандлі і з'яўляецца маральнай ганьбай у адносінах з іншымі краінамі», - напісаў ён.

Трамп падкрэсліў, што Вашынгтон увядзе 100% тарыфы выключна ад імя ЗША, не чакаючы аналагічных дзеянняў ад іншых дзяржаў.

«Немагчыма паверыць, што Кітай мог на такое пайсці, але ён гэта зрабіў, а астатняе ўжо гісторыя», - адзначыў ён.

Магчымая сустрэча Трампа з Сі Цзіньпінам

Раней Дональд Трамп пісаў, што ў ягонай сустрэчы з лідарам Кітая Сі Цзіньпінам «няма неабходнасці», менавіта з-за кітайскіх лістоў іншым краінам пра экспартны кантроль.

«У Кітаі адбываюцца вельмі дзіўныя рэчы! Яны становяцца надзвычай варожымі і рассылаюць лісты краінам па ўсім свеце, заяўляючы пра намер увесці экспартны кантроль на ўсе элементы вытворчасці, звязаныя з рэдказямельнымі металамі, і практычна на ўсё астатняе, што толькі можна прыдумаць, нават калі гэта не вырабляецца ў Кітаі», - напісаў Трамп.

Паводле яго слоў, такі крок можа заблакаваць рынкі і стварыць цяжкасці практычна для кожнай краіны.

Другога кастрычніка Трамп заявіў, што яго сустрэча з Сі Цзіньпінам можа адбыцца праз месяц.

Ён адзначаў, што асноўнай тэмай абмеркавання павінна стаць соя, паколькі Кітай «выключна з гандлёвых прычын» адмаўляецца купляць яе ў амерыканскіх фермераў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках