7 снежня 2025, Нядзеля, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп узмацняе ціск на Кітай да крытычнай мяжы

10
Трамп узмацняе ціск на Кітай да крытычнай мяжы

У гульню ўступае Boeing.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пагражае Кітаю абмежаваннем экспарту запасных частак Boeing у адказ на кітайскія санкцыі.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Так, пасля ўвядзення Кітаем абмежаванняў на экспарт рэдказямельных металаў — ключавых для вытворчасці электронікі, узбраення і авіяцыі — Вашынгтон рыхтуе асіметрычны адказ, робячы стаўку на залежнасць Пекіна ад амерыканскіх авіяцыйных тэхналогій.

У прыватнасці, прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што ЗША могуць увесці экспартны кантроль на пастаўкі дэталяў і запасных частак для самалётаў Boeing, калі Пекін працягне абмежаванні на экспарт рэдказямельных металаў, крытычна важных для амерыканскай прамысловасці.

Трамп падкрэсліў, што Кітай залежыць ад амерыканскіх авіяцыйных тэхналогій і, у прыватнасці, ад дэталяў для сваіх паркаў самалётаў Boeing.

«У іх шмат нашых самалётаў, і ім патрэбныя запасныя часткі, і многае іншае», — заявіў прэзідэнт падчас брыфінгу ў Белым доме.

Boeing і Кітай: стратэгічная залежнасць

Паводле дадзеных авіяцыйнай аналітычнай кампаніі Cirium, кітайскія авіякампаніі эксплуатуюць больш за 1 800 самалётаў Boeing і маюць 222 актыўныя замовы на новыя борты, большасць з якіх — лайнеры серыі 737 MAX, якім патрабуецца пастаяннае тэхнічнае абслугоўванне і пастаўкі кампанентаў з ЗША.

Аналітыкі адзначаюць, што нават нязначнае абмежаванне экспарту дэталяў можа паралізаваць частку кітайскага авіяпарку і прымусіць Пекін паскорыць пераход на ўласныя самалёты COMAC C919, якія, праўда, таксама залежаць ад амерыканскіх і еўрапейскіх камплектуючых.

Магчымы ўдар па Boeing — сімвалічны, але балючы

Эксперты лічаць, што фінансавыя страты Boeing будуць адносна абмежаванымі, бо частка кітайскіх замоваў у агульным партфелі кампаніі ўпала з 25% да менш як 5%. Праўда, сімвалічны і геапалітычны эфект будзе адчувальным, бо раней паведамлялася пра патэнцыйную мегаздзелку на 500 самалётаў для Кітая.

Абмежаванні могуць таксама ўдарыць па GE Aerospace і французскай Safran, якія праз сумеснае прадпрыемства CFM International пастаўляюць рухавікі LEAP для Boeing 737 MAX.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках