У мінскім метро дзіця ўпала на рэйкі
4- 11.10.2025, 16:50
- 7,494
Хлопчык заглядзеўся ў тэлефон і не заўважыў краю платформы.
У мінскім метро ў суботу, 11 кастрычніка, на рэйкі ўпала дзіця. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Мінск. Галоўнае».
Інцыдэнт адбыўся каля 14:00 на станцыі метро «Прытыцкага». Паводле слоў відавочцаў, хлопчык ішоў па платформе, не адрываючыся ад экрана тэлефона. У пэўны момант ён упаў на рэйкі.
У гэты момант паблізу цягніка не было. Дзіцяці аператыўна дапамаглі і паднялі на платформу.