У Беларусі ў дэкрэт ідзе кожны соты бацька
6- 12.10.2025, 11:59
- 1,126
Пры гэтым такі адпачынак можа атрымаць любы член сям’і.
У Беларусі ў кожнай сотай сям’і ў дэкрэт ідзе бацька, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Пры гэтым такі адпачынак можа атрымаць любы член сям’і — маці, бацька, бабуля, дзядуля, цётка ці дзядзька, паведамляе «Еўрарадыё».
На думку акадэмічнага дырэктара BEROC Льва Львоўскага, у Беларусі склалася такая культура, што менавіта жанчына вымушаная сядзець з дзіцём. Бывалі выпадкі, калі працадаўца проста не адпускаў мужчыну ў дэкрэт, маўляў, гэта не мужчынская справа.
У Беларусі жанчыны зарабляюць менш, і сям’я рацыянальна вырашае адправіць у дэкрэт жанчыну.