BILD: Вялізны амерыканскі авіянясец зайшоў у Паўночнае мора
3- 13.10.2025, 8:35
- 19,830
Вашынгтон папярэдзіў Расію.
Найбольшы ваенны карабель у свеце USS Gerald Ford нядаўна зайшоў у Паўночнае мора як папярэджанне Расіі. Публічна ніхто не кажа, каго экіпаж лічыць асноўным праціўнікам, але ў пакоі для брыфінгаў на дошцы вісіць пластыкавая мадэль расійскага Су з распазнавальнымі знакамі, піша BILD.
Авіянясец і 90 знішчальнікаў у гэтых водах знаходзяцца часова, але гэта — адназначны сігнал. «Мы трэніруемся кожны дзень, каб быць лепшымі за ворага і перамагчы яго — кім бы ён ні быў. Я ўсяго толькі капітан, а палітыкай займаецца прэзідэнт. Але мы гатовыя кожны дзень. Да чаго б ні заклікаў прэзідэнт. Ці саюзнікі па НАТА», — кажа капітан USS Gerald Ford Дэвід Скарозі.
Раней паведамлялася, што калі Расія пачне поўнамаштабную вайну супраць НАТА, Арктыка апынецца ў цэнтры ўвагі. З-за геаграфічнай перавагі Расіі і халатнасці Захаду НАТА імкліва адстае ў Арктыцы.