7 снежня 2025, Нядзеля, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы сталі менш піць

7
Беларусы сталі менш піць

Што кажа статыстыка.

У 2024 годзе агульны аб’ём спажывання алкаголю ў Беларусі на душу насельніцтва ва ўзросце 15 гадоў і старэй у пераразліку на абсалютны алкаголь склаў 11,1 літра. У 2023-м гэты паказчык быў на ўзроўні 11,5 літра. Пра гэта паведамляе Белстат.

Пры гэтым аб’ём спажывання зарэгістраванага алкаголю на душу насельніцтва летась быў на ўзроўні 10,5 літра (у 2023-м — 10,9 літра).

У мінулым годзе ў натуральным вымярэнні аб’ём спажывання некаторых відаў алкагольных напояў у Беларусі быў наступным:

піва — 46 597 тыс. дэкалітраў (1 дэкалітр = 10 літраў);

гарэлка — 8329 тыс. дэкалітраў;

слабаалкагольныя напоі — 4968 тыс. дэкалітраў;

плодавае віно — 4177 тыс. дэкалітраў;

вінаграднае віно — 3536 тыс. дэкалітраў;

каньяк, каньячныя напоі і брэндзі — 1229 тыс. дэкалітраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках