7 снежня 2025, Нядзеля, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотнікі СБУ і ССА паразілі нафтавы тэрмінал і дзве электрападстанцыі ў Крыме

3
Беспілотнікі СБУ і ССА паразілі нафтавы тэрмінал і дзве электрападстанцыі ў Крыме

Прагрымела серыя магутных выбухаў.

У ноч на панядзелак, 13 кастрычніка, у акупаваным Крыме беспілотнікі Цэнтра спецыяльных аперацый «А» Службы бяспекі Украіны і Сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Украіны паразілі нафтавы тэрмінал і дзве электрападстанцыі.

Як паведамілі крыніцы NV, украінскія дроны атакавалі:

Феадосійскі марскі нафтавы тэрмінал — беспілотнікі трапілі прынамсі ў пяць рэзервуараў. На тэрыторыі нафтабазы зафіксавалі маштабны пажар;

падстанцыю 220 кВ Кафа (г. Феадосія), якая з'яўляецца часткай энергамоста РФ. Там пашкоджаныя сілавыя трансфарматары, закрытая размеркавальная ўстаноўка, дыспетчарская, а таксама памяшканні з ахоўнай аўтаматыкай. Пачаліся перапады напружання;

падстанцыю 330 кВ Сімферопаль — там прагрымела серыя выбухаў.

«СБУ працягвае сістэматычна зніжаць вайсковую, лагістычную і эканамічную здольнасць ворага весці вайну супраць Украіны. Нашы тэхнічныя магчымасці дазваляюць ладзіць «хлопак» як на часова акупаваных тэрыторыях, так і ў глыбокім тыле РФ. Гэтая праца будзе працягвацца», — паведаміла інфармаваная крыніца ў СБУ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках