7 снежня 2025, Нядзеля, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узброеныя Сілы Украіны ліквідавалі больш за 300 наймітаў з беларускімі пашпартамі

16
Узброеныя Сілы Украіны ліквідавалі больш за 300 наймітаў з беларускімі пашпартамі

Кантрактнік арміі РФ у сярэднім жыве шэсць месяцаў пасля падпісання кантракту.

Паводле даных украінскага дзяржаўнага праекта «Хачу жыць», мінімум 314 беларусаў, якія завербаваліся ў армію РФ, загінулі або зніклі без вестак на вайне ў Украіне. Верагодна, гэта і беларусы ўласна з Беларусі, і тыя, хто даўно жыў і працаваў у Расіі.

Праект публікуе спісы, адзначаючы, што рэальная колькасць загінулых і зніклых без вестак можа быць значна большай.

«Расійскія ўлады хаваюць як уласныя страты, так і гібель сваіх наймітаў. Тым не менш ужо ўсталяваныя намі 314 загінулых — гэта велізарная лічба для любой краіны. Для параўнання: за дзесяць гадоў Афганскай вайны загінула 723 беларусаў», — кажуць у праекце.

Найстарэйшы з прадстаўленых у спісе — Шкорнік Васіль Казіміравіч, 1962 года нараджэння, загінуў праз чатыры месяцы пасля падпісання кантракту. Наймаладзейшы — Карэнькоў Міхаіл Мікалаевіч, 2007 года нараджэння, знік без вестак ва ўзросце 18 гадоў. Як адзначаюць у праекце, у сярэднім ад моманту падпісання кантракту да прызнання вайскоўца загінулым праходзіць каля 6,5 месяцаў.

«Хачу жыць» таксама адзначае, што многія з загінулых былі завербаваныя ў расійскіх турмах, аднак хапае і вайскоўцаў 5-й асобнай брыгады спецназа з Мар’інай Горкі. Праўда, у праекце не ўдакладнілі, ці былі гэта дзеючыя вайскоўцы або ўжо звольненыя ў запас.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках