7 снежня 2025, Нядзеля, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў агучыў новыя пагрозы ў адрас Трампа

8
Мядзведзеў агучыў новыя пагрозы ў адрас Трампа
Дзмітрый Мядзведзеў

Пасля заявы прэзідэнта ЗША пра ракеты Tomahawk.

Заместнік старшыні Савета бяспекі краіны-агрэсара Расіі Дзмітрый Мядзведзеў прыгразіў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу «дрэнным канцом» у адказ на яго заяву пра магчымыя пастаўкі Украіне ракет Tomahawk.

Пра гэта ён напісаў у Telegram у панядзелак, 13 кастрычніка.

Мядзведзеў сцвярджае, што пастаўка ракет Украіне «можа дрэнна скончыцца для ўсіх, і перадусім — для самога Трампа».

Расійскі палітык спадзяецца, што заява Трампа — гэта «пустая пагроза».

12 кастрычніка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што разглядае магчымасць папярэдзіць расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна пра намер дазволіць пастаўкі Кіеву ракет Tomahawk, калі вайна ва Украіне не скончыцца.

Раней Трамп назваў Мядзведзева «дурным».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках