7 снежня 2025, Нядзеля, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў пракаментаваў інфармацыю пра атручванне дыктатара-ўцекача Асада

7
Лаўроў пракаментаваў інфармацыю пра атручванне дыктатара-ўцекача Асада
Сяргей Лаўроў

Пра атручванне пісала брытанскае СМІ.

Чуткі пра атручванне дыктатара-ўцекача з Сірыі Башара Асада не адпавядаюць рэчаіснасці, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

«Мы, зыходзячы выключна з гуманітарных меркаванняў, прадаставілі прытулак Башару Асаду, яго сям'і. У яго няма ніякіх праблем з пражываннем у нашай сталіцы, ніякіх атручванняў не адбывалася. Калі такія чуткі з'яўляюцца, я пакідаю іх на сумленні тых, хто іх распускае», — сказаў Лаўроў, адказваючы на просьбу журналістаў пракаментаваць паведамленні, што з'явіліся.

Пра атручванне Асада 2 студзеня 2025 года напісаў брытанскі таблоід The Sun. Як сцвярджаецца, 30 снежня Асад пачаў моцна кашляць і задыхацца. Паводле публікацыі, праверкі выявілі атручванне. Дыктатару-ўцекачу, нібыта, аказалі дапамогу дома.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках