Украінскія памежнікі пракаментавалі раптоўную праверку баегатовнасці беларускіх войскаў
2- 13.10.2025, 13:42
- 3,496
Беларускі накірунак застаецца патэнцыйна небяспечным.
Нягледзячы на заявы дыктатара Лукашэнкі аб раптоўнай праверцы баегатовнасці ўзброеных сіл Беларусі, украінскі бок не фіксуе актыўнай вайсковай дзейнасці каля дзяржаўнай мяжы, аднак працягвае ўзмацняць абарончыя пазіцыі на гэтым накірунку.
Пра гэта ў тэлеэфіры паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Андрэй Дземчэнка, інфармуе «Укрынфарм»
«Ну, гэта ж не ўпершыню — яны правяраюць баегатовнасць або нагнятаюць сітуацыю праз нейкія асобныя вучэнні асобных звёнаў сваёй арміі. Памятаем, нядаўна адбыліся і сумесныя вучэнні з Расіяй», — адзначыў Дземчэнка.
Па яго словах, нягледзячы на адсутнасць зменаў на памежжы, беларускі накірунак застаецца патэнцыйна небяспечным.
«Па-ранейшаму гэты накірунак, нягледзячы на ўсё — нягледзячы на нагнятанне, нягледзячы на тое, што Беларусь працягвае падтрымліваць Расію, — мы павінны цвяроза ацэньваць сітуацыю. Бо гэты накірунак, яшчэ раз адзначу, з'яўляецца для нас пагрозлівым. І мы павінны працягваць нарошчваць нашы абарончыя магчымасці, каб украінскія воіны маглі супрацьстаяць любой пагрозе, калі такая будзе ісці з Беларусі», — падкрэсліў прадстаўнік ДПСУ.