7 лiстапада 2025, Пятніца, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх футбалістаў у Шатландыі сустрэлі пратэстамі

2
Беларускіх футбалістаў у Шатландыі сустрэлі пратэстамі

Відэафакт.

Ля стадыёна «Хэмпдэн-парк» у Глазга, дзе 12 кастрычніка зборная Беларусі па футболе правяла матч кваліфікацыі чэмпіянату свету 2026 года супраць зборнай Шатландыі, прайшоў пратэст з бела-чырвона-белымі сцягамі.

Удзельнікі акцыі паведамілі сайту Charter97.org, што сустрэлі беларускую зборную пратэстамі.

Адзін з арганізатараў акцыі — прадстаўнік праваабарончай арганізацыі Libereco Кен Макбэйн.

Вынік матчу — 2:1 на карысць шатландцаў. Беларусь страціла шанцы выйсці на ЧС-2026. У каманды 4 паражэнні запар у адборы з агульным лікам 2:15 і 0 ачкоў.

Заўважым, напярэдадні матчу шатландскія праваабаронцы і палітыкі заклікалі УЕФА адстараніць Беларусь ад міжнародных спаборніцтваў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках