7 снежня 2025, Нядзеля, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выведка Германіі: Крэмль гатовы пачаць вайну з Еўропай «у любы момант»

9
Выведка Германіі: Крэмль гатовы пачаць вайну з Еўропай «у любы момант»

Масква намерваецца праверыць на трываласць еўрапейскія мяжы.

Масква намерваецца праверыць на трываласць еўрапейскія мяжы, і гэта можа адбыцца калі заўгодна, заявіў кіраўнік Федэральнай выведвальнай службы (BND) Марцін Ягер, напроста назваўшы РФ «праціўнікам» Германіі.

«Расія хавае свае намеры, але на самай справе яна імкнецца праверыць нашы мяжы. У лепшым выпадку цяпер у Еўропе пануе халодны мір, які ў любы момант можа ператварыцца ў гарачую канфрантацыю ў любым месцы. Мы павінны падрыхтавацца да далейшай эскалацыі», — падкрэсліў ён у панядзелак, выступаючы ў Бундэстагу на штогадовых публічных слуханнях кіраўнікоў выведвальных службаў Германіі.

Паводле Ягера, які раней працаваў паслом ФРГ у Кіеве, гібрыдныя атакі, накіраваныя на расхістванне НАТА, дэстабілізацыю еўрапейскіх дэмакратый, раскол і запалохванне грамадства, сталі «паўсюднымі». «Частата падобных асобных інцыдэнтаў уяўляе сабой новы ўзровень канфрантацыі — канфрантацыі, у якой Расія разглядае нас як праціўніка і ваюючы бок», — сказаў Ягер, маючы на ўвазе рэгулярныя паветраныя правакацыі, кібератакі і шпіянаж з боку Масквы.

Кіраўнік BND таксама заявіў: недапушчальна «сядзець склаўшы рукі», пакуль «наш праціўнік не ведае ні адпачынку, ні перадышкі» ў падрыхтоўцы да вайны. «Мы ўжо сёння знаходзімся пад агнём», — падкрэсліў ён, не пагадзіўшыся з папярэднімі ацэнкамі нямецкай выведкі.

Вясной BND і Бундэсвер у сваім дакладзе прагназавалі, што Крэмль будзе гатовы да «шырокамаштабнай канвенцыйнай вайны» супраць НАТА да канца 2020-х гадоў. Пасля завяршэння агрэсіі супраць Украіны Масква перакіне сілы да межаў з дзяржавамі Балтыі, адкуль і можа пачаць уварванне на тэрыторыю НАТА, адзначалася ў дакладзе.

«Мы павінны супрацьстаяць нашым апанентам усюды, дзе гэта неабходна. Для гэтага мы будзем ісці на больш высокія рызыкі, але кантралявана і паслядоўна», — заявіў у Бундэстагу Ягер.

Ад студзеня да канца верасня ў Германіі было зафіксавана 172 парушэнні паветранага руху, звязаныя з дронамі, супраць 129 і 121 за той жа перыяд 2024 і 2023 гадоў адпаведна, паводле дадзеных Deutsche Flugsicherung (DFS), федэральнага прадпрыемства, што займаецца кіраваннем паветраным рухам і аэранавігацыйнымі паслугамі.

На пачатку кастрычніка ў аэрапорце Мюнхена, другім па велічыні ў Германіі, з-за з'яўлення БПЛА былі перанакіраваныя або адмененыя дзясяткі рэйсаў, што паўплывала на планы больш чым 10 000 пасажыраў. У мінулую нядзелю канцлер ФРГ Фрыдрых Мерц сказаў, што за большасцю запускаў дронаў над нямецкімі гарадамі і Даніяй можа стаяць Расія. Паводле яго слоў, мэтай гэтых дзеянняў з'яўляецца шпіянаж і распаўсюджванне панікі сярод жыхароў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках