Беларус набыў IPhone 14, а той перастаў зараджацца
1- 13.10.2025, 16:11
- 3,376
У выніку без экспертызы не абышлося.
Жыхар Гродна тры месяцы таму набыў у краме iPhone 14, але неўзабаве «тэлефон перастаў спраўна працаваць». У выніку без экспертызы не абышлося, заяўляецца ў паведамленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Прылада, як удакладняюць у паведамленні, не ўключалася — «зарад акумулятарнай батарэі не ажыццяўляўся». Пакупнік некалькі разоў звяртаўся да прадаўца, каб вырашыць праблему, але безвынікова. Беларус атрымліваў адмову ў скасаванні дагавора па прычыне «неасцярожнай эксплуатацыі».
Урэшце справа дайшла да дзяржаўнай экспертызы. Там устанавілі, што прылада не працуе з-за няспраўнасці (дэфекту), а не з-за неасцярожнага выкарыстання. Судовае даследаванне паказала, што адбылася «продаж тавара неналежнай якасці», і крама вярнула гродзенцу грошы.