У Гродне бусел не выпускаў людзей з паліклінікі
3- 13.10.2025, 18:30
- 8,620
Відэа.
Наведвальнікі дзіцячай амбулаторыі ў квартале новых дамоў у раёне вуліцы Лідскай у Гродне сталі закладнікамі бусла, піша партал NewGrodno.by.
Незвычайныя паводзіны птушкі паставілі ўсіх у тупік.
Бусел нешта клёкатаў і ў цэлым меў даволі пагрозны выгляд.
«Наведвальнікі з-за гэтага баяліся выйсці на вуліцу. Давялося адкрыць запасны выхад», – паведаміла чытачка NewGrodno.by.
Інцыдэнт знялі на відэа відавочцы. Чым закончылася гісторыя, пакуль невядома.
Гараджане мяркуюць, што бусел прыйшоў да людзей па дапамогу або ежу. Яго сарадзічы ўжо даўно паляцелі ў цёплыя краі, а ён застаўся.
Некаторыя лічаць, што гэта тая ж птушка, якая блукае сама па сабе ў розных раёнах горада.